Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ. Яна займала ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся. Да печы адносiлiся як да жывой iстоты. Забаранялася ўжываць «у яе прысутнасцi» грубыя або непрыстойныя словы: «Няможна гэтак казаць, бо печ у хаце», «Сказаў бы, ды печ у хаце». Печ і падпечак — месца знаходжання добрага духа, дамавіка, галоўны абавязак і клопат якога — сачыць за тым, каб сям’я добра жыла. А вось які цікавы звычай, звязаны з печчу, дайшоў да нашага часу. У народнай медыцыне беларусаў быў вядомы прыём сімвалічнага “запякання” ў печы слабых, вельмі хворых дзяцей. Дзіця закутвалі ў коўдру і трымалі некалькі хвілін у печы адразу пасля таго, як скончаць паліць. Лічылася, што пасля такога “запякання” дзіця набывае здароўе і сілу”.
Каля печы знаходзіўся качарэжнік. Тут стаяў пячны інвентар: качарга, вілы, чапяла і абавязкова хлебная лапата. Лапата займала асобнае месца сярод хатніх рэчаў. Магчыма таму, што яна мела дачыненне да хлеба. Ёй надавалі ахоўныя якасці: у час навальніцы, каб зберагчы свае будынкі ад маланкі, хлебную лапату выстаўлялі на двор. Насупраць печы, каля ўвахода, размяшчаецца гаспадарчы кут (“бабін кут”). Там стаіць кадушка для вады, драўляныя вёдры, даёнкі, апялушкі, сальніца, маслабойка — адным словам, усё тое, што трэба было жанчыне ў гаспадарцы.
Печ
Каб вывесці гульню на ўвесь экран, націсніце значок у верхнім правым куце гульні.