top of page

Посуд

На працягу многіх тысячагоддзяў чалавек выкарыстоўваў гліняны посуд у сваім побыце: гаршкі з гліны выраблялі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, Егіпце, Кітаі і іншых краінах Старажытнага свету. Гліна – гэта натуральны, экалагічна чысты матэрыял. Лічыцца нават, што яна знішчае негатыўныя эмоцыі.

Глiняны посуд i сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзiцца ён i на кухоннай палiцы, i на абедзеным стале. А ў нашых прашчураў глiняныя вырабы былi на любы густ, для розных патрэб.

Збанок - пасудзiна добра вядомая. У iм звычайна трымалi малако: доўга не скiсае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручку i носiк-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лiлося ў мiску цi ў кубак.

Гарлач (падыходзіць і паказвае) старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькi гарлач без ручкi i не мае носiка-дзюбкi зверху.

Спары́ш — ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво.

Каб вывесці гульню на ўвесь экран, націсніце значок у верхнім правым куце гульні.

bottom of page