
Павук
Спрадвеку на Беларусі напярэдадні новага году выраблялі саламяных павукоў. Саламянага павука мацавалі да столі над сталом у Чырвоным куце - найбольш святочным месцы ў хаце, хоць гэта больш элемент язычніцтва. Для вырабу "павука" адбіралі лепшую саломку з апошняга снапа, сабранага з поля. Па вераваннях нашых продкаў, салома захоўвае ў сабе сілу прыроды і перадае яе гаспадарам дома, у павуціне заблытваецца усё негатыўнае, што магло б перашкодзіць шчаслівай плыні сямейнага жыцця. У канцы года старога павука спальвалі і плялі новы, каб у сям’і пастаянна панавалі мір і дабрабыт. Гаспадыня пляла вялікі галоўны элемент павука, а дзеці малыя часткі, якія падвешваліся да галоўнага. Саламянага павука падвешвалі і над калысачкай немаўляці. Вывешвалі яго і над галовамі маладых падчас вяселля.
Каб вывесці гульню на ўвесь экран, націсніце значок у верхнім правым куце гульні.