Мячэць
Народныя дойліды і цесляры знаёміліся з асаблівасцямі ісламскага дойлідства дзякуючы дыванам і насценным малюнкам (мухірам), якія дараваліся мячэцям заможнымі гасцямі з Усходу альбо прывозіліся тымі, хто рабіў хадж у Меку. На здымку пачатку ХХ ст. бачна, што аснову мячэці складае зрубны, блізкі ў плане да квадрата аб’ём, які пераходзіць у шатровы дах з нізкім чацверыком і палогай чатырохсхільнай страхой, 51 на мумібіры былой мячэці можна было знайсці імя дойліда Сны Наваградка. 224 мінарэтам з паўсферным завершэннем. Мінарэт выкананы ў традыцыях мусульманскага дойлідства - выцягнуты гранёны барабан, увенчаны купалам, аснова якога падкрэслена карнізам. Да асноўнага аб’ёму далучаны прытвор і два бакавыя прырубы. Сцены ашаляваны, вокны і дзверы аздоблены ліштвамі, афарбаванымі ў белы колер. Верхнія ліштвы маюць кілепадобную форму, шырока распаўсёджаную ў ісламскай архітэктуры. Навагрудская мячэць з’яўляецца арыгінальным варыянтам разгледжанага тыпу: больш складаенае рашэнне асноўнага аб’ёму, асноўных дэталяў. Але тут адсутнічае такі важны элемент, як слупавая галерэя”. Як і ў кожнай мячэці набажэнства адбывалася ў мужчынскай і жаночай паловах, для “людзей слабавітых” і старэйшага ўзросту ўздоўж сцен стаялі лавы.
У сцяне, звернутай да Меккі, мелася зрубная ніша – міхраб (альбо кібла). Справа ад міхрабы мелася своеасаблівая кафедра – узвышэнне з прыступкамі і невялікім навесам (балдахінам на слупах) – мумібір. Сюды ўзыходзіў мула, ганаровыя госці пад час урачыстых выпадкаў, дзеля абвяшчэння важных дакументаў, малітвы за здароўе (хутбэ). У мячэці была ўстаноўлена мармуровая дошка ў гонар Аляксандра Асановіча, які аднавіў мячэць ў 1855 годзе. Наваградская мячэць трапляла ў поле зроку тых, хто наведваў горад. 2 кастрычніка 1858 года Вiнцесь Каратынскі запісаў: “У татараў здавён у Наваградку ёсць свая мячэць, здаецца, заўсёды, так, як і сёння, драўляная”. Паэт Мацей Канановіч на польскай мове стварыў верш “Мячэць у Навагрудку”. У даваенны час у Наваградскую мячэць прыязджала дэлегацыя з Турцыі. Наведвала мячэць дэлегацыя, якая прыехала у Навагрудак на чале з Пільсудскім, у верасні 1929 года прымала Прэзідэнта Польскай Рэспублікі Ігната Масціцкага. У савецкі час мячэць была пераабсталявана пад жылы дом. Да 600-годдзя пражывання татараў на землях Беларусі, Літвы і Польшчы, у 1997 годзе ў рамках шырока падтрыманых дзяржавай мерапрыемстваў, вярталіся татарам мусульманам мячэці. Была вернута мячэць у Навагрудку, адрэканстуявана з удзелам мясцовай татарскай абшчыны і з’яўляецца дзеючай.
Паводле артыкула "Татарскі след у гісторыі Наваградчыны", аўтар Р. Александровіч