top of page

Гісторыка-краязнаўчы музей

Установа культуры  "Навагрудскі гісторыка-карязнаўчы музей" заснаваны 25 жніўня 1987 г. З 12 верасня 1992 г. дзейнічае музейная экспазіцыя, у якой прадстаўлена гісторыя і культура Навагрудчыны ад узнікнення горада да сярэдзіны 20 ст. Зборы налічваюць каля 22 тыс. прадметаў музейнага значэння, у тым ліку 14 калекцый.

Праз усю музейную экспазіцыю робіцца акцэнт на шматкультурны і поліканфесіянальны характар рэгіёна, дзе на працягу стагоддзяў побая з беларусамі жылі татары, палякі, яўрэі і бесканфліктна суіснавалі хрысціянства, іслам і іудаізм.

Значную частку экспазіцыі займае тэма Вялікай Айчыннай вайны, пры гэтам асноўная ўвага надаецца  таму, што адбывалася ў горадзе і раёне  ў час акупацыі нацысцкай Германіяй. Важным раздзелам з'яўляецца этнаграфія. Этнаграфічная калекцыя ўключае розныя прадметы побыту, сярод якіх выдзяляецца калекцыя рушнікоў. Інтэр'ер сялянскай хаты пачатку 20 ст., неад'емнымі элементамі якога з'яўляюцца ўсходне-славянская печ, драўляная і плеценая з лазы самаробная мэбля, ганчарны посуд, прадстадстаўляе традыцыйнае сялянскае жыллё.

На працягу свайго існавання музей займаецца даследаваннем Навагрудчыны ў шырокім гістарычным, культурным і рэлігійным кантэксце. Супрацоўніцтва з іншымі музеямі Беларусі, індывідуальнымі асобамі, грамадскімі арганізацыямі, у тым ліку замежнымі, а таксама з навучальнымі ўстановамі горада і рэспублікі - шматгранны працэс. На сучасным этапе музей уяўляе сабой пляцоўку для ажыццяўлення розных праграм і праектаў, якія дазваляюць весці дыялог у грамадстве. 

Паводле артыкула "Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей", аўтар Т.Р. Вяршыцкая.

43_clear_resize1.jpg
родной город.png
мицкевич.jpg
vbwrtdbxffyf.png
1 (2).jpg
image (1).png
Без названия (1).png
image.png
bottom of page