Помнікі архітэктуры
Выконваць заданні можна індывідуальна, групай ці ўсёй камандай.
За кожны правільны адказ - 5 балаў. Пры роўнай колькасці балаў перамагае каманда, якая першая даслала фотаздымак (фотаздымкі).
Парадак выканання задання:
1. Неабходна зрабіць фотаздымак (сэлфі) на фоне помніка архітэктуры, які знаходзіцца на тэрыторыі г. Навагрудка. На здымку павінен знаходзіцца адзін ці некалькі членаў каманды, уся каманда.
2. На здымку абавязкова павінна быць бачнай спецыяльная таблічка "Помнік архітэктуры" (размяшчаецца на сцяне будынку)
3. Фотаздымак (фотаздымкі) размяшчаецца ў сацыяльнай сетцы (Вконтакте, Instagram) з хэштэгамі #знаўцынавагрудчыны #помнікархітэктуры_Навагрудак, а таксама дасылаецца на электронны адрас znatsynavagrudchyny@yandex.ru з тэкставай інфармацыяй: назва каманды, ўстанова адукацыі, назва будынка, які размешчаны на фотаздымку.
4. Некалькі фотаздымкаў можна дасылаць толькі пры ўмове, што на іх сфатаграфаваны розныя будынкі.
5. Фотаздымкі, якія былі дасланы на электронны адрас, але не размешчаны ў сацыяльных сетках і, наадварот, не дасланыя, але размешчаныя ў сацыяльных сетках, не залічваюцца.