top of page

Web-квэст "Знаўцы Навагрудчыны" - гэта інтэлектуальны онлайн квэст, заданні якога звязаны з гісторыяй, мастацтвам, літаратурай і прыродазнаўствам Навагрудскага раёна. Web-квэст складаецца з пяці этапаў-заданняў:

 

На выкананне ўсіх заданняў даецца 6 дзен. Удзел к квэсце прымае 1 каманда ад 1 установы адукацыі горада. Колькасць удзенікаў - 8: 6 - вучні 8 класа, 2 - вучні 6-7 класаў.

Камандам неабходна даслаць заяўку на ўдзел у квэсце за 4 дні да пачатку квэста. У дзень пачатку правядзення Web-квэста ўсім камандам на электронныя адрасы, якія пазначаныя ў заяўцы, адначасова рассылаецца тэкставы дакумент з ссылкай на размяшчэнне Web-квэста.

Ссылкі на заданні квэста размешчаны на галоўнай старонцы сайта Web-квэста. Закладка кожнага задання-этапа змяшчае парадак яго выканання, матэрыялы задання, формы для запісу адказаў.

Выконваць заданні квэста можна ў любой паслядоўнасці.

Правядзенне квэста заканчваецца ў 17.00 апошняга дня квэста. Адказы, якія прыйшлі больш, чым праз 2 гадзіны пасля заканчэння квэста, не залічваюцца.

Па выніку за кожнае заданне камандзе налічваюцца балы. Перамагае каманда, якая атрымоўвае найбольшую колькасць балаў. Пры роўнай колькасці балаў перамога аддаецца камандзе, якая справілася з заданнем раней.

Спраўкі па тэлефоне 46783, метадыст Кацярына Юр'еўна Семярнік

bottom of page