top of page

Прырода Навагрудчыны

Выконваць заданні можна індывідуальна, групай ці ўсёй камандай.

За кожны правільны адказ - 1 бал. Пры роўнай колькасці балаў перамагае каманда, якая першая запоўніла форму з правільнымі адказамі.

Этап уключае выкананне трох заданняў: "Расліны з Чырвонай кнігі",  "Жывёлы з Чырвонай кнігі", "Вадаёмы Навагрудчыны"

Парадак выканання задання "Расліны з Чырвонай кнігі":

1. З дапамогай літаратуры, інтэрнэт-крыніц і асабістых ведаў неабходна знайсці расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу, якія растуць на тэрыторыі Навагрудскага раёна. Можна выкарыстоўваць Чырвоную кнігу раслінаў Рэспублікі Беларусь.

2. Колькасць назваў раслін - не меньш 10.

3. Унесці адказы ў спецыяльную Google-форму (прыведзена ніжэй).

4. Пры ўнясенні раслін неабходна пісаць назву, якая складаецца з двух слоў (назва віда) на беларускай ці рускай мове (напрыклад, блёкат чорны).

Парадак выканання задання "Жывёлы з Чырвонай кнігі"

 1. З дапамогай літаратуры, інтэрнэт-крыніц і асабістых ведаў неабходна знайсці назвы жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, якіх можна сустрэць на тэрыторыі Навагрудскага раёна. Можна выкарыстоўваць Чырвоную кнігу жывёл Рэспублікі Беларусь.

2. Колькасць назваў жывёл - не меньш 10.

3. Унесці адказы ў спецыяльную Google-форму (прыведзена ніжэй).

4. Пры ўнясенні жывёл неабходна пісаць назву, якая складаецца з двух слоў (назва віда) на беларускай ці рускай мове (напрыклад, бусел белы).

Парадак выканання задання "Вадаёмы Навагрудчыны"

 1. З дапамогай літаратуры, інтэрнэт-крыніц і асабістых ведаў неабходна знайсці назвы вадаёмаў , якія поўнасцю ці часткова знаходзяцца на тэрыторыі Навагрудскага раёна. 

2. Колькасць назваў вадаёмаў - не меньш 5.

3. Не ўлічваюцца невялікія штучныя вадаёмы (сажалкі, копанкі і г.д.)

4. Унесці адказы ў спецыяльную Google-форму (прыведзена ніжэй).

bottom of page